Ы калядоўшчык.

Мерапрыемства

"СЁННЯ МЫ 3 ВАМІ СВЯТКУЕМ КАЛЯДЫ..."

(У межах праектнай дзейнасці )

Мэта : шырэй пазнаёміць навучэнцаў з даўнімі беларускімі традыцыямі, з асаблівасцямі нацыянальнага касцюма, інтэр’ерам беларускай хаты;

садзейнічаць далучэнню вучняў да культурнай спадчыны продкаў, развіццю творчай актыўнасці , выхаванню павагі да культуры і традыцый беларускага народа.

Дзеянне адбываецца ў актавай зале, якая ўпрыгожана ў выглядзе вясковай хаты

Дзеючыя асобы:

Вядучы

Вучні

Гаспадыня

Голас

Каляда

Баба

Гаспадар

Калядоўшчыкі

Цыганка

Аленка

Андрэйка

Вядучы. Адно з самых пашыраных святаў на Беларусі - Каляды. А як у нас называецца гэтае свята?

Вучань з залы .Коляды*.

Вядучы .А ці ведаеце вы, як святкавалі гэтае свята ?

Вучань.Мае бабуля і дзядуля расказвалі мне, што вадзілі нейкую "казу" -каб Ы калядоўшчык. на полі радзіла, вадзілі "мядзведзяў", каб былі ўсе здаровыя і багатыя, спявалі калядкі і шчадроўкі,.

Яшчэ вучань. Лічылася: як праводзілася каляднае навагодняе свята, такі будзе і ўвесь новы год. Таму рыхтавалі пад стары Новы год багатую вячэру, якая называлася "шчодрая куцця".

Вядучы.А ці ведае хто, калі святкавалі Каляды?

Вучань.З 6 да 19 студзеня.

Вядучы. А ці хацелі б вы паглядзець на святкаванне Каляд?

Вучань(з месца). Вядома!

Вядучы.А для вас сёння падрыхтавала сюрпрыз. Нас чароўная палачка вядзе на сапраўдныя Калядкі. Пайшлі за ей! Выходзяць са сцэны.

На сцэне з’яўляюцца Гаспадар і Ы калядоўшчык. Гаспадыня, іх дачка Алёнка і сын Андрэйка. Алёнка круціцца перад люстэркам. Гаспадыня крычыць на яе.

Гаспадыня.Хопіць ужо табе перад люстэркам круціцца! Хутка калядоўшчыкі прыйдуць, а ў нас яшчэ каляда не падрыхтавана. Пайдзі сена прынясі.

Алёна выбягае, чуецца голас.


Голас.А ці дома гаспадары шчодры?

Гаспадыня.Дома, дома.

Голас.Спяваць загадайце нам бодра!

Усе ўдзельнікі з музыкай выходзяць на сцэну. Гаспадары сустракаюць калядоўшчыкаў.

Каляда.Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!

1-ы калядоўшчык.Нам не хочацца чакаць - загадайце калядаваць!

Баба вядзе казу.

Баба.Добры вечар вам! Ці рады вы нам?

Гаспадар.Мы то рады, ды хто вы такія?

2-і калядоўшчык Ы калядоўшчык..Мы люд не просты - з далёкага краю.

Гаспадыня.Хто вы?

2-і калядоўшчык.Людцы ўсе сталыя, з-пад самага раю.

Гаспадыня.Адкуль ідзяце?

ы калядоўшчык.

Ідзём мы ад пана Года,

Што носіць бараду,

Шыроку, як лапату,

Сіву і касмату.

Мы к лету ідзём,

Казу вядзём і радасць нясём.

Ці шырокі сцены, каб нам патанцаваць?

Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?

Гаспадыня.Гаспадыня добрая і нават шчодрая. Дык за што ж вас частаваць? Спачатку трэба паспяваць!

Баба.А ну, каза, паскачы!

Усе становяцца ў круг, бяруцца за рукіі, ходзяць вакол казы, што у цэнтры, і спяваюць.

Го Ы калядоўшчык.-го-го, каза. Го-го, шэрая: Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Дзе ногі дзела? На соль праела, Соль дарагая, Мера скупая. Дзе каза хадзіла, Там жыта ўрадзіла. На гары каза 3 казлянятамі, Пад гарой ваўчок 3 ваўчанятамі.

Ваўчок - за казу,



А ваўчаняты -

За казляняты.

Чок, чок, чок,

Глянь: каза упала.

Ссохла, прапала.

Дай казе сала, каб каза устала!

Гаспадыня выносіць сала і дае казе.

Голас. Вось бачыце, якая ў нас каза, ды і мы не лыкам шыты. Урэж, гарманіст, полечку!

Танцуюць Ы калядоўшчык. польку.

2-і калядоўшчык. Ці можна ў вашай хаце пакалядаваць?

Гаспадыня. Калядуйце, калі ласка.

3-і калядоўшчык. Ну, вось і добра.

Гаспадыня ўсіх садзіць за стол.


documentaxzemur.html
documentaxzeuez.html
documentaxzfbph.html
documentaxzfizp.html
documentaxzfqjx.html
Документ Ы калядоўшчык.